"Цмокі" прайгралі ў Адзінай лізе ВТБ

17 января 2021

БК "Зялёна Гура" з Польшчы, саступаючы мінус 17 пасля першай паловы гульні з мінскімі "Цмокамі" ў рамках Адзінай лігі ВТБ, усё ж здолеў пераламіць ход паядынку і вырваць перамогу ў “драконаў” - 80:75. Беларускі клуб застаўся на 11-м месцы ў турнірнай табліцы, а вось апаненты мінчан ужо на сёмай пазіцыі.