"Цмокі" прымаюць кіпрскі АЕК

31 октября 2018

Уладзімір Верамеенка супраць "драконаў". У гэтыя хвіліны на "Фалькон-клаб Арэне" "Цмокі" прымаюць кіпрскі АЕК, за які выступае беларускі цяжкі форвард. Каманды сустракаюцца ў рамках трэцяга тура групавога этапу Кубка ФІБА Еўропы. Пасля дзвюх сустрэч у клубаў па адной перамозе. Прамая трансляцыя ўжо ідзе на "Беларусь 5".