"Цмокі-Мінск" саступілі "Енісею"

29 апреля 2018

"Цмокі-Мінск" у Краснаярску саступаюць аўтсайдару Адзінай Лігі ВТБ "Енісею", 80:91, і застаюцца на 9-м месцы ў турнірнай табліцы. Толькі ў выпадку поспеху "драконы" маглі размясціцца на 8-м радку. Да завяршэння рэгулярнага сезона застаюцца два туры, у саперніках у "Цмокаў" будуць рыжскі ВЭФ і "Зеніт" з Санкт-Пецярбурга.