"Цмокі-Мінск" працягваюць барацьбу за выхад у плэй-оф Адзінай лігі ВТБ

15 апреля 2018

Сёння на выездзе ў Саратаве "драконы" згуляюць з 6-й камандай чэмпіянату "Аўтадарам". На рахунку гаспадароў 9 перамог і 9 паражэнняў. Сталічны клуб на 10-м месцы ў турнірнай табліцы: 7 выйграных і 13 прайграных матчаў. Прамая трансляцыя пачнецца ў 15:55 на тэлеканале "Беларусь 5".