"Цмокі-Мінск" працягваюць барацьбу за выхад у плэй-оф Адзінай Лігі ВТБ

12 апреля 2018

Сёння на дамашняй пляцоўцы "драконы" прымуць пятую каманду чэмпіянату - "Хімкі". На рахунку гасцей дзве перамогі запар, беларусы ж у мінулым туры ў Эстоніі адолелі "Калеў". За пяць матчаў да фінішу першынства "Цмокі" замыкаюць запаветную васьмёрку, якая і акажацца ў накаўт-раўндзе. Ці атрымаецца замацавацца ў гэтай зоне, даведаемся пасля супрацьстаяння з "Хімкамі". Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" пачнецца ў 18:55.