"Цмокі-Мінск" абгулялі кіеўскі "Будзівельнік"

25 сентября 2017

"Цмокі-Мінск" дома ў рамках кваліфікацыі баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў абгулялі кіеўскі "Будзівельнік" - 69:64. Матч у адказ пройдзе заўтра ў Кіеве. У выпадку поспеху каманда Аляксандра Круцікава далей сустрэнецца з "Нантэрам". Каб атрымаць месца ў асноўнай сетцы турніру, "драконам" трэба пераадолець яшчэ два раўнды.