"Цмокі-Мінск" - уладальнікі Кубка Беларусі па баскетболе

27 декабря 2020

"Цмокі-Мінск" - уладальнікі Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд. У вырашальным матчы за тытул "драконы" перамаглі гаспадароў пляцоўкі - магілёўскі "Барысфен". Паядынак атрымаўся няпростым, а яго зыход вырашыўся толькі ў авертайме. Перамога гасцей 83:79. Трэцяе месца ў розыгрышы кубка дасталася "Рубону", які з лікам 94:75 перамог "Гродна-93".