"Цмокі" атрымалі другую перамогу запар у Адзінай лізе ВТБ

24 октября 2016

У трэцім туры мінчане прымалі эстонскі "Калеў", лідзіравалі на працягу амаль усяго паядынку, але ў канцоўцы дазволілі гасцям перавесці матч у авертайм, 77:77. У ім "драконам" усё ж атрымалася даціснуць эстонцаў, 88:81. Самы дзейсны ў складзе пераможцаў - Дру Джойс - 27 ачкоў. У гасцей вызначыўся беларус Віталь Лютыч - 12 балаў і 11 падбораў.