"Цмокі-Мінск" саступілі чэшскаму "Пардубіцэ"

17 ноября 2016

Стомленасць і адсутнасць ратацыі ў задняй лініі. Галоўны трэнер баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" Ігар Грышчук шукае прычыны першага паражэння ў Кубку ФІБА. Учора мінчане саступілі чэшскаму "Пардубіцэ" 78:82. Таксама трэнер "драконаў" адзначае, што злы жарт з камандай сыграла тое, што матч складаўся на старце даволі лёгка.