"Цмокі-Мінск" саступіў грузінскай "Віце"

28 марта 2016

Баскетбольны клуб "Цмокі-Мінск" саступіў "Віце" ў выязным матчы рэгулярнага чэмпіянату Адзінай лігі ВТБ 80:81. Адзначым, грузінскі клуб, які праводзіць першы сезон у Лізе ВТБ, атрымаў першую перамогу ў бягучым розыгрышы турніру. Да гульні з камандай "Цмокі-Мінск" на рахунку "Віты" было 26 паражэнняў у 26-ці матчах. Наступны паядынак "драконы" правядуць дома 3 красавіка супраць ЦСКА.