Цмокі-Мінск зраўнялі лік у фінальнай серыі жаночага чэмпіянату Беларусі

15 апреля 2013

У чацвёртым матчы  на сваёй пляцоўцы мінскія баскетбалісткі абгулялі гродзенскую Алімпію з лікам 67:56. Лёс залатых медалёў турніру цяпер вызначыцца ў Гродне. Вырашальны пяты матч запланаваны на 17 красавіка. Бронзавыя медалі турніру дасталіся Гарызонту, які ў трох матчах быў мацнейшы за Сож-ГДУ.