"Цмокі-Мінск" - пераможца Юнацкай еўрапейскай лігі

12 апреля 2015

Маладзёжная каманда баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск", складзеная з гульцоў не старэйшых за 20 гадоў, - пераможца Юнацкай еўрапейскай лігі. У галоўным матчы фіналу чатырох, які прымала беларуская сталіца, "драконы" разграмілі фінскі НВА, 98:74. MVP, а таксама лепшым снайперам турніру стаў форвард "Цмокаў" Яўген Белянкоў.