Баскетбольны клуб Цмокі-Мінск на хатняй пляцоўцы перайграў лідара групы H Еўрачэленджа - венгерскі Сольнакі Олай. Зыход дуэлі вырашыла апошняя чвэрць, у якой беларусы набралі на 19 ачкоў больш за саперніка. Выніковы лік супрацьстаяння - 76:68. Пасля 3 тураў у драконаў, як і ў каманды з Венгрыі, 5 ачкоў.














