"Цмокі-Мінск" не трапілі ў ТОП-16 Кубка ФІБА

4 февраля 2016

Баскетбалісты "Цмокі-Мінск" страцілі камфортную перавагу ў матчы з грэчаскім АЕКам і не змаглі трапіць у ТОП-16 Кубка ФІБА. Беларусам неабходна была станоўчая розніца 6 балаў, і перамога з лікам 86-84 апынулася недастатковай. У групе "Цмокі" занялі трэцяе месца, прапусціўшы наперад "Варэзэ" і АЕК.