Цырымонія адкрыцця першых Еўрапейскіх гульняў у 18:55 на "Беларусь 1"

12 июня 2015

Гэтай падзеі чакалі больш чым 6 тысяч спартсменаў з 50-ці краін Старога Свету. Яны будуць змагацца за медалі ў 20-ці відах спорту. Беларуская дэлегацыя адна з самых шматлікіх. Флаганосцам стане барэц Міхаіл Сямёнаў. Адзначым, першыя Еўрапейскія гульні пакажуць у 75-ці краінах. Правы на трансляцыю ў Беларусі належаць Белтэлерадыёкампаніі. Не прапусціце эфіры на тэлеканалах "Беларусь 5" і "Беларусь 2". А ўрачыстую цырымонію адкрыцця глядзіце на першай кнопцы сёння ў 18:55. У сувязі з гэтым вячэрнія навіны выйдуць у эфір у 18:30.