Цырымонія адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа выклікала ўсеагульны рэзананс

8 сентября 2016

Летнія Паралімпійскія гульні ў Рыа стартавалі маляўнічай цырымоніяй адкрыцця. Флаг алімпійскай каманды Беларусі пранёс чэмпіён і сярэбраны прызёр Паралімпіяды Аляксандр Трыпуць. Усяго ў Паўднёвую Амерыку адправіўся 21 беларускі атлет. Наша асаблівая ўвага будзе прыкавана да спаборніцтваў па плаванні, дзе выступае Ігар Бокій, і акадэмічным веславанні. Там мы будзем перажываць за Людмілу Валчок. Усяго ў Рыа будзе разыграна 528 камплектаў узнагарод у 22-х відах спорту.

Цырымонія адкрыцця Гульняў выклікала ўсеагульны рэзананс. Адзін з удзельнікаў зборнай Беларусі трымаў у руках расійскі флаг. Як заявіў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі, гэты жэст члены беларускай дэлегацыі зрабілі ў знак салідарнасці з расійскімі атлетамі.

Мы звязаліся з Алегам Шэпелем па тэлефоне. І вось яго пазіцыя (па тэлефоне).