Цырымонія ўзнагароджання нашых пераможніц заўтра. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5" і "Беларусь 1"

22 февраля 2018

Сенсацыйная перамога дзяўчат-біятланістак. У Беларусі яшчэ адзін залаты медаль на Алімпіядзе ў Пхёнчхане. Кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне аб прысваенні званняў "Заслужаны майстар спорту" Надзеі Скардзіне, Ірыне Крыўко і Дынары Алімбекавай. Усе чатыры біятланісткі ўзнагароджаныя ордэнам "За асабістую мужнасць". Ужо заўтра адбудзецца цырымонія ўзнагароджання нашых пераможніц. Прамую трансляцыю глядзіце на "Беларусь 5" і "Беларусь 1".