Напярэдадні мы сталі відавочцамі, мабыць, аднаго з самых яркіх фіналаў, што прайшлі на XXXII летніх Алімпійскіх гульнях. Скачкі ў вышыню. За медаль змагаўся наш зямляк Максім Недасекаў. Ён паказаў вынік такі ж, як і чэмпіёны Алімпіяды (а іх было 2), але з-за большай колькасці спроб у Максіма бронза. Відавочна з залатым адлівам.
Цырымонія ўзнагароджання лёгкаатлетаў прайшла 2 жніўня. Ганна Эйсмант пагаварыла з Максімам і нават дакранулася да алімпійскага медаля (відэа).













