Цэнтральны матч чэмпіянату Беларусі па хакеі пройдзе 1 лютага ў Гродне

1 февраля 2023

Гродна сёння прымае цэнтральны матч чэмпіянату Беларусі па хакеі! Мясцовы "Нёман" згуляе з "Віцебскам". Абедзве каманды прэтэндуюць на перамогу ў рэгулярным сезоне, але пакуль паўночнікі адстаюць ад гродзенцаў на шэсць ачкоў. Пераможныя серыі абодвух клубаў дасягнулі адзнакі пяць матчаў - нечая сапраўды спыніцца ўжо сёння.

У бягучым сезоне калектывы правялі чатыры вочныя супрацьстаянні, і толькі ў адным з іх "Нёман" вырваў перамогу.

Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 19:50 на тэлеканале "Беларусь 5".