Вальс і танга ў сядле - Рэспубліканскі цэнтр падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы прыняў этап Кубка свету па выездцы. Адчуванне такту і рытму вярхом дэманстравалі жакеі Беларусі, Літвы, Расіі і Украіны. Па ўмовах выступлення коні рухаюцца па манежы пад музыку, выконваючы складаныя харэаграфічныя па. Тэмп дзесяціхвіліннага танца задае жакей, рознымі камандамі ён перадае свайму каню кірунак кожнага кроку. Конны спорт звыш стагоддзя з'яўляецца алімпійскім. Дарэчы, сёлета на манежах Рыа-дэ-Жанэйра таксама з'явяцца і нашы жакеі - Беларусь ужо мае адну алімпійскую ліцэнзію ў гэтым відзе спорту.
Цэнтр падрыхтоўкі коннага спорту ў Ратамцы прыняў этап Кубка свету па выездцы
3 мая 2016













