Мэта "Дынама-Мінск" на 11-ты сезон КХЛ - накаўт-раўнд

13 июля 2018

Мэта на 11-ты сезон КХЛ - накаўт-раўнд. Аб гэтым заявіў галоўны трэнер хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Гордзі Дуаер. Каманда сёння скончыла праходзіць медабследаванне і адправілася на кэмп у "Раўбічы", дзе правядзе паўтара тыдня.

Гордзі Дуаер, галоўны трэнер ХК "Дынама-Мінск": "Мы жадаем удасканальвацца. І ёсць розныя ўказанні для "Дынама". Існуе адказнасць за развіццё маладых беларускіх гульцоў. Мы жадаем, каб усе пяцёркі гулялі нароўні і паказвалі добры хакей незалежна матч дзень праз дзень або ж пасля выхадных. Галоўная мэта - плэй-оф".

2 жніўня на "Мінск-Арэне" "Дынама" прыме "Сібір". На адзіны хатні спарынг уваход бясплатны. У рамках перадсезонкі "зубры" згуляюць на двух турнірах: Кубку губернатара Ніжагародскай вобласці і "Кубку ЛЖД" у Рызе.