Трайны трыумф беларускіх велагоншчыц

21 февраля 2021

Увесь п'едэстал за беларускамі. Пераможнай для нашых спартсменак аказалася велагонка Гран-пры Манаўгат, якая праходзіла па дарогах Турцыі. На вышэйшую ступень п'едэстала гонару паднялася Таццяна Шаракова, яна выступала ў складзе велаклуба "Мінск". Яе калега па камандзе Ганна Церах, якая летась была тут чэмпіёнкай, заняла трэцяе месца. А вось на другой прыступцы апынулася Анастасія Колесава, якая на гонцы абараняла колеры нацыянальнай зборнай Беларусі. Ужо сёння дзяўчаты выйдуць на старт Гран-пры Аланіі.