Тройка лідараў медальнага заліку. У скарбонцы Беларусi 43 медалi

26 Чэрвеня 2019
Першынство за расіянамі - у іх 57 узнагарод. Другі радок па-ранейшаму ўтрымліваюць гаспадары, беларусы.

У нашай скарбонцы 15 залатых, 9 сярэбраных і 19 бронзавых узнагарод. Усяго 43 медалі. Столькі ж было ў Баку. Але вось залатых узнагарод гэтым разам на 5 больш. І верым, што гэта толькі пакуль. Нарэшце, трэція - зборная Грузіі.