Трое беларусаў выйшлі ў фінал у стральбе з вінтоўкі на 50 метраў

12 июня 2017

Трое беларусаў выйшлі ў фінал у стральбе з вінтоўкі на 50 метраў з трох становішчаў на этапе Кубка свету ў Азербайджане. У рашаючую стадыю прабіліся Ілья Чаргейка, Віталь Бубновіч і Юрый Шчарбацэвіч. Апошні, нагадаем, напярэдадні выйграў серабро ў стральбе на 50 метраў у становішчы лежучы. Медалі ў заключнай дысцыпліне праграмы будуць разыграныя заўтра.