Трое беларусаў пазмагаюцца сёння за медалі на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Маскве

8 апреля 2021
Адразу трое беларусаў сёння будуць змагацца за медалі на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Маскве. Лідар жаночай зборнай - сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Рыа Дар'я Навумава - выступіць у катэгорыі да 76, дзе заяўлена і перспектыўная Рына Літошык - маладой спартсменцы ўсяго 16. У 8 вечара пачнецца фінал у гэтай вазе, прамую трансляцыю будзе весці наш тэлеканал "Беларусь 5", а ледзь раней, у 17:00, таксама на спартыўным канале хварэем за Сяргея Гараніна, яго катэгорыя 89 кілаграмаў. Нагадаем, у актыве нашай зборнай пакуль адна ўзнагарода - малую бронзу ў рыўку ўзяў Генадзь Лапцеў.