Трыумфатар марафона ў Берліне Вольга Мазуронак вярнулася на Радзіму

14 августа 2018

Неверагодная перамога на чэмпіянаце Еўропы ёсць, але галоўная мара яшчэ наперадзе!

Трыумфатар марафона ў Берліне Вольга Мазуронак ставіць больш грандыёзныя задачы перад сабой, галоўнай з якіх з'яўляецца медаль Алімпійскіх гульняў. Сёння ноччу чэмпіёнка вярнулася на Радзіму, разам з ёй і жаночая зборная Беларусі, якая выйграла камандны кубак, а таксама сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы ў скачках у вышыню Максім Недасекаў. Медалістаў у аэрапорце сустракалі прадстаўнікі Мінспорту, сябры і калегі.

На чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы зборная Беларусі ўстанавіла найлепшы вынік у суверэннай гісторыі, заваяваўшы 7 медалёў, 3 з якіх залатыя, што дазволіла нашай зборнай у агульнакамандным заліку заняць высокае 7 месца.