Трыумф на кароткай вадзе еўрапейскага першынства. Золата чэмпіяната і новы рэкорд Еўропы ў беларускі

9 декабря 2019
Трыумфальна для зборнай Беларусі завяршыўся чэмпіянат Еўропы па плаванні на кароткай вадзе. 16-гадовая Анастасія Шкурдай выйграла золата на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем. Перамога беларускі была пераканаўчай. Разам з тытулам Анастасія ўсталявала новы юніёрскі рэкорд Еўропы - 56,21 секунды. Нагадаем, Шкурдай - уладальніца алімпійскай ліцэнзіі ў Токіа.


Мужчынская чацвёрка выйграла бронзу ў эстафеце

Медаль Анастасіі Шкурдай не стаў адзіным у заключны дзень кантынентальнага форуму. У апошнім відзе праграмы наша мужчынская чацвёрка ў складзе Віктара Стаселовіча, Ільі Шымановіча, Яўгена Цуркіна і Арцёма Мачэкіна выйграла бронзу ў камбінаванай эстафеце 4 па 50 метраў. Напярэдадні Шымановіч стаў сярэбраным прызёрам на 100 м брасам, усталяваўшы ў дадатак новы рэкорд Еўропы. Такім чынам чэмпіянат кантынента прынёс нашай зборнай поўны камплект - золата, серабро і бронзу. Нагадаем, гэты старт у Глазга стаў адборачным да планетарнага форуму будучага года. Трыумфатары чэмпіянату Еўропы вернуцца на радзіму ўжо сёння пасля абеду.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя