Трыумф беларускіх спартсменаў на Еўрапейскіх гульнях

18 июня 2015

Літаральна залатыя навіны прыходзяць сёння з Баку. На Еўрапейскіх гульнях беларус Васіль Кірыенка стаў лідарам у велашашы ў гонцы з паасобным стартам. Гэта па-першае! Па-другое, серабро ўзяла наша жаночая зборная па стральбе з лука. У вырашальнай сустрэчы Ганна Марусава, Кацярына Цімафеева і Алена Толкач саступілі Італіі. І па-трэцяе, у кулявой стральбе з малакалібернай вінтоўкі лежачы на 50 метраў бронзу ўзяў Сяргей Мартынаў.

Зараз у скарбонцы беларускай зборнай васямнаццаць медалёў: шэсць узнагарод вышэйшай пробы, дзве сярэбраныя і дзесяць бронзавых. І ў медальным заліку Беларусь ужо на чацвёртым месцы. Падняцца вышэй ёсць усе шанцы. У гэтыя хвіліны Аляксей Шамараў змагаецца за золата ў вольнай барацьбе ў найбольшай вазе - 125 кілаграмаў. Мы сочым за вынікамі.