Тры залатыя медалі заваявалі беларускія гімнасткі ў заключны дзень этапа Кубка свету

20 мая 2013

Турнір праходзіў у сталічным Палацы спорту. Золата  ў практыкаванні з трыма мячамі і дзвюма стужкамі дасталася нашым групавічкам. Лідару ж сусветнага рэйтынгу ў мнагаборстве - Меліціне Станюце - не было роўных у практыкаваннях з булавамі і стужкай. Усяго на  дамашнім этапе Кубка свету нашы гімнасткі выйгралі пяць медалёў. У мнагаборстве Станюта заваявала бронзу, а групавічкі серабро. У сярэдзіне жніўня гімнасткам трэба будзе выступіць яшчэ на адным этапе Кубка свету ў Санкт-Пецярбургу, пасля чаго  наймацнейшыя грацыі планеты  пазмагаюцца за званні чэмпіёнак свету.