Тры медалі заваявалі беларусы на турніры па лёгкай атлетыцы ў Чэхіі

8 июня 2021

Тры медалі выйгралі беларускія лёгкаатлеты на міжнародным турніры ў Празе. Дзве ўзнагароды прынеслі ў скарбонку зборнай кідальнікі кап’я. Золата ўзяў Павел Мялешка, які ў лепшай спробе адправіў снарад на 83 метры 53 сантыметры. Акрамя перамогі на турніры спартсмен зарабіў алімпійскую ліцэнзію на Гульні ў Токіа. Серабро ў гэтай дысцыпліне заняў Аляксей Каткавец. У скачках з шастом золата выйграла Ірына Жук, якая пакарыла ў лепшай спробе 4 метры 65 сантыметраў.