Тры медалі заваявалі беларусы на першым этапе Кубка свету па акадэмічным веславанні ў Бялградзе

4 июня 2018

Не было роўных у турніры адзіночных лодак лёгкай вагі нашай Алене Фурман. У актыве мужчынскай чацвёркі двухлопасцевай без рулявога ў складзе Вадзіма Ляліна, Дзмітрыя Выберанца, Ігара Пашэвіча і Мікалая Шарлапа трэцяе месца. Сяргей Валадзько і Дзмітрый Фурман у экіпажы мужчынскай двойкі двухлопасцевай таксама сталі бронзавымі прызёрамі. Наступны этап Кубка свету стартуе 21 чэрвеня ў Лінцы.