Тры медалі заваявалі беларусы на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў Японіі

6 августа 2018

Золата ў сінхронных скачках сярод жанчын здабыў дуэт Валянціны Багамолавай і Ангеліны Хацян. У гэтым жа відзе праграмы ў мужчын тандэм Алега Рабцава і Уладзіслава Ганчарова заняў другое месца. У індывідуальных выступленнях бронза ў Мікіты Ільіных. Алімпійскі чэмпіён Рыа Уладзіслаў Ганчароў гэтым разам чацвёрты. Наступны этап Кубка свету адбудзецца ў Партугаліі ў кастрычніку.