Тры медалі ў скарбонцы беларускай зборнай на Сусветнай універсіядзе ў Казані

8 июля 2013

Тры медалі - золата, серабро і бронза - у скарбонцы беларускай зборнай на Сусветнай універсіядзе ў Казані. У медальным заліку наша каманда займае 13 месца сярод 170 краін. Першае золата беларусам прынеслі вясляры-акадэмікі. Ірына Ляскова і Алёна Крывашэенка перамаглі ў фінальным заездзе двоек-парных лёгкай вагі на дыстанцыі 2 тысячы метраў. Таццяна Кухта і Кацярына Шлюпская выйгралі серабро Універсіяды ў заездзе двоек-парных. А вось сёння нашым пакуль не шанцуе. За крок ад пъедэстала спынілася мужчынская васьмёрка ў веславанні акадэмічным і кідальнік молата Юрый Шаюнаў - чацвёртыя месцы. Зрэшты, спаборніцтвы прадаўжаюцца і сёння медальная скарбонка яшчэ можа папоўніцца.