Тры матчы дзясятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе ўпарадкуюць турнірную табліцу розыгрышу

18 июня 2015

Тры матчы дзясятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе з удзелам вядучых каманд лігі сёння ўпарадкуюць турнірную табліцу розыгрышу. "Дынама-Мінск" прыме каманду са Слуцка. Лідар - БАТЭ - згуляе з "Віцебскам". А ў Салігорску "Шахцёр" сустрэнецца з "Гранітам". Прамую трансляцыю паядынку "Шахцёр" - "Граніт" будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 19:30. Адзначым, зараз каманда з Салігорска займае трэцяе месца ў турнірнай табліцы. У "Граніта" шостае месца.