Тры бронзавыя медалі на Паралімпійскіх гульнях

17 марта 2014
Такі вынік паказалі беларускія спартсмены на Паралімпійскіх гульнях, якія завяршыліся ў Сочы. Два медалі ў Васіля Шаптабоя, адзін ў Ядзвігі Скарабагатай. У агульнакамандным заліку беларусы занялі 18-е месца.
Пераможцам медальнага турніру стала зборная Расіі з рэкордным паказчыкам. На рахунку расіянаў 80 медалёў, з якіх 30 - залатыя.