Тры беларускія клубы сёння пазмагаюцца за выхад у другі раўнд кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы

18 июля 2019

Ужо ў 19:30 на поле сталічнага стадыёна "Дынама" выйдзе аднайменны клуб з Мінска супраць латвійскага "Ліепая". Прамая трансляцыя - на "Беларусь 5". У першай гульні, нагадаем, была зафіксавана нічыя 1:1. У 21:30 старт супрацьстаяння "Віцебск" - КуПС, таксама сачыце на спартыўным канале. Паўночнікам трэба адыграцца пасля паражэння 0:2. "Шахцёр" жа на Мальце сустрэнецца з "Хіберніянам" пасля хатняга поспеху 1:0.