Тры беларускі стартуюць сёння на турніры Уімблдон

2 июля 2018

Тры беларускі стартуюць сёння на турніры серыі Вялікага шлема Уімблдон. Першай на брытанскіх кортах з'явіцца Вікторыя Азаранка. У саперніцах у экс-лідара сусветнага рэйтынгу - Кацярына Аляксандрава з Расіі. Матч пачнецца ў 15:45, прамая трансляцыя - на "Беларусь 5". У 18:30 у раскладзе стаіць сустрэча нашай Веры Лапко з амерыканкай Крысцінай Макхейл, а праз паўгадзіны - першая ракетка Беларусі (фіналістка турніру ў Істбурне) Арына Сабаленка павінна пачаць супрацьстаянне з Міхаэлай Бузарнеску з Румыніі. Матч першага раўнда паміж Аляксандрай Сасновіч і чэшкай Петрай Квітавай запланаваны на 3 ліпеня.