Трэці медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынёс Павел Санковіч

23 августа 2014

У Берліне трэці медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынёс Павел Санковіч. У вырашальным заплыве на стометроўцы батэрфляем беларус здолеў фінішаваць з трэцім часам. Адзначым, пераможца паляк Павел Каржанеўскі ўстанавіў у фінале новы еўрапейскі рэкорд. Аляксандра Герасіменя сёння змагалася за медалі на дыстанцыі 50 метраў на спіне, у вырашальным заплыве беларуска паказала толькі 6-ы час. Нагадаем, раней залаты медаль на 50 метрах батэрфляем выйграў Яўген Цуркін, а дуэт Вадзім Каптур - Яўген Каралёў сталі срэбнымі прызёрамі ў сінхронных скачках з вышкі.