Трэцяя перамога ў Дынама

29 ноября 2013
Пераможная серыя мінскага Дынама ў Кантынентальнай хакейнай лізе вырасла да трох перамог. Мінчане дома выйгралі ў чалябінскага Трактара 4:2. З новым трэнерам Любамірам Покавічам беларусы пакуль не прайграюць.

Любамір Покавіч, галоўны трэнер ХК Дынама-Мінск: Трэба сказаць, што ў саперніка было таксама дастаткова добрых момантаў. Гэта вельмі добрая каманда, добра валодаюць шайбай, добра кідаюць. Мы вельмі цэнім перамогу ад такога саперніка.

2 снежня хакеісты Дынама адкрываюць выязную серыю матчам супраць Сібіры. Далей па чарзе згуляюць з новакузнецкім Металургам, Амурам і Адміралам.