Трэці медаль у скарбонцы зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях

5 августа 2021

Чарговую ўзнагароду ў Токіа нашай камандзе прынесла Ірына Курачкіна - і гэта серабро!

Ірына Курачкіна заваявала сярэбраны медаль Алімпійскіх гульняў 

Беларуска дайшла да фіналу ў барацьбе ў вагавой катэгорыі да 57 кілаграмаў. У вырашальнай сутычцы наша атлетка змагалася за золата з алімпійскай чэмпіёнкай Рыа-дэ-Жанэйра, гаспадыняй Гульняў Рысака Каваі. Нягледзячы на выніковы лік 5:0 на карысць японкі, паядынак атрымаўся ўпартым. Курачкіна спрабавала навязаць барацьбу знакамітай саперніцы, але ўсё ж завяршыла спаборніцтвы з серабром, што таксама вялікае дасягненне. Віншуем нашу Ірыну! У беларускай скарбонцы ўжо тры ўзнагароды, па адной  кожнай вартасці. У медальным заліку за намі пакуль 49-я пазіцыя.