Трэці медаль беларускіх спартсменаў на еўрапейскім юнацкім Алімпійскім фэсце

1 августа 2015

Трэці медаль беларускіх спартсменаў на еўрапейскім юнацкім Алімпійскім фэсце ў Тбілісі. Вадзім Чарнышоў у штурханні ядра паказаў вынік 17 метраў 60 сантыметраў. Гэта асабісты рэкорд лёгкаатлета, які дазволіў яму ўзысці на трэцюю прыступку п’едэстала. Раней бронзу ў скачках у даўжыню выйграў Уладзіславаў Булахаў. Таццяна Рамановіч заваявала золата ў кіданні молата.