Трэці дзень чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы не прынёс беларусам медалёў

13 августа 2013

У фінале кідальнікаў молата Юрый Шаюнаў з вынікам 73,68 - дванаццаты, Алена Копец у штурханні ядра на аналагічнай пазіцыі. Чэмпіёнкай свету ў гэтым відзе чацвёрты раз запар стала навазеландка Валерыя Адамс. У сямібор'і пасля пяці відаў Кацярына Нецвятаева - 22, Яна Максімава - 25. Сёння дзяўчаты выступяць яшчэ ў двух відах. Да гэтага моманту завяршыліся спаборніцтвы ў жанчын у хадзьбе на20 км. Ганна Драбеня і Анастасія Яцэвіч за межамі першай тройкі.