Трэці дзень чэмпіянату свету па лёгкай атлетыцы

29 сентября 2019

Мы працягваем сачыць за падзеямі на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Досе. У трэці дзень спаборніцтваў медалі будуць разыграны ў пяці дысцыплінах, у дзвюх з якіх бяруць удзел і беларусы. Ірына Жук выступіць у фінале ў скачках з шастом. Прамая трансляцыя пачнецца на "Беларусь 5" у 20:45. Акрамя таго, медалі ў спартыўнай хадзьбе на 20 кіламетраў разыграюць жанчыны, у тым ліку наша Дар'я Палуэктава. На дыстанцыю саперніцы адправяцца за паўгадзіны да апоўначы.