Трэніровачныя сесіі. Спартсмены выпрабавалі пляцоўкі

19 июня 2019

Калі ў балельшчыкаў ёсць час да пачатку спаборніцтваў (яшчэ можна выбраць від спорту і купіць білеты), то большасць спартсменаў ужо на месцы падзей і ўключылі рэжым павышанай канцэнтрацыі.

У 10 відах спорту будуць не проста разыграныя медалі II Еўрапейскіх гульняў, на коне алімпійскія ліцэнзіі на галоўны спартыўны форум чатырохгоддзя Токіа-2020. 

З якім настроем атлеты падыходзяць да такіх важных стартаў? 

У стан  адной з нашых каманд - лучнікаў - зазірнуў спартыўны аглядальнік Аляксандр Ярмаш. Ён выходзіць на прамую сувязь са студыяй. 

Настрой, думаю, ва ўсіх беларускіх атлетаў зараз аднолькавы. На медалі! Але, зразумела, у такіх справах галоўнае не накручваць сябе, бо можна перагарэць і не паказаць лепшыя вынікі. Сёння трэніровачныя сесіі толькі на трох аб'ектах: на баскетбольнай  Palova Arena, у доме бокса, якім  на найбліжэйшыя дні  стане  спарткомплекс  ва Уруччы, а таксама на  вуліцы Сурганава. 

САК "Алімпійскі" - месца баталій лучнікаў, дзе я і знаходжуся. Тут важна выконваць тэхніку бяспекі,  пра яе нам расказалі перад тым, як пусціць  на стадыён. 

Спартсмены няхай і прафесіяналы, але пільнымі трэба заставацца. Хуткасць палёту стралы можа даходзіць да 240 кіламетраў за гадзіну. Уцячы ад яе  наўрад ці атрымаецца. Трэніроўкі  тут  ідуць з 9 раніцы. Спартсмены ўжо выпрабавалі пляцоўку. І зараз з намі падзеліцца ўражаннямі ад аб'екта і не толькі гэтым галоўны трэнер зборнай Беларусі  Кацярына Цімафеева.

8 камплектаў медалёў разыграюць спартсмены-лучнікі ў Мінску. Спаборніцтвы стартуюць у пятніцу, а першыя ўзнагароды самыя трапныя стралкі атрымаюць ужо ў суботу. Дні медальных баталій  - 23 чэрвеня, 26, 27 чэрвеня. Дарэчы, білеты засталіся ў продажы толькі на два заключныя дні.

Зрэшты, гэта не бяда. Прамыя трансляцыі спаборніцтваў пакажа тэлеканал "Беларусь 5". Наша краіна будзе прадстаўлена ў кожным відзе праграмы. Да таго ж спартсмены разыграюць тры алімпійскія ліцэнзіі ў Токіа! Ёсць за што пазмагацца!