Трэніроўкі фіналістаў "Снежнага снайпера" праходзяць у Раўбічах

15 февраля 2023

У спарткомплексе "Раўбічы" дарослыя біятланісты на цэлы тыдзень саступілі лыжню і стрэльбішча дзецям. А ўсё таму, што там праходзяць афіцыйныя трэніроўкі юных спартсменаў - фіналістаў "Снежнага снайпера".

Праз гэты конкурс прайшлі многія беларускія зоркі біятлона. І зараз у маленькіх спартсменаў ужо ёсць добры прыклад перад вачамі. Лідары беларускай зборнай - Антон і Дзінара Смольскія - прыедуць на адкрыццё спаборніцтваў. Старты гонак у трох узроставых групах намечаны на 17 і 19 лютага.