Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі агучыў заяўку на хатнюю алімпійскую кваліфікацыю

31 августа 2016

Як і меркавалася, па-за ёй засталіся Міхаіл Грабоўскі і Уладзімір Дзянісаў. Усяго ў спісе 26 хакеістаў, у тым ліку браты Касціцыны, Андрэй Стась, Джэф Плат і дэбютант Нік Бэйлен. Алімпійская кваліфікацыя стартуе на "Мінск-Арэне" заўтра.