Трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі абвясціў аб чарговым адсеве гульцоў

12 апреля 2017

Аляксандр Кітараў, Дзмітрый Амбражэйчык, Кірыл Чайка і Ягор Іваноў пакінулі размяшчэнне зборнай Беларусі па хакеі па выніках збораў і спарынгаў з Латвіяй. Трэнерскі штаб абвясціў аб чарговым адсеве гульцоў. Прадаўжаюць падрыхтоўку да чэмпіянату свету 29 хакеістаў. На гэтым тыдні спачатку ў Жлобіне, а пасля ў Бабруйску каманда згуляе супраць зборнай Германіі.