Трэнерскі штаб беларускай тэніснай каманды аб'явіў склад зборнай на маючы адбыцца матч сусветнай групы Кубка Федэрацыі

10 апреля 2019

Арына Сабаленка, Аляксандра Сасновіч, Вікторыя Азаранка, Вера Лапко і Лідзія Марозава. Трэнерскі штаб беларускай тэніснай каманды аб'явіў склад нашай зборнай на маючы адбыцца паўфінальны матч сусветнай групы Кубка Федэрацыі супраць Аўстраліі. Паядынак пройдзе 20-21 красавіка ў Брысбене. Капітан аўстралійскай каманды Алісія Молік кідае ў бой Эшлі Барці, Дар'ю Гаўрылаву, Саманту Стосур і Прысцылу Хон. Пакуль у рамках Кубка Федэрацыі зборныя Беларусі і Аўстраліі не перасякаліся. "Беларусь 5" гэта супрацьстаянне пакажа ў прамым эфіры.