Трэнерскі штаб беларускай зборнай вызначыўся са складам на змяшаную эстафету па біятлоне

19 февраля 2018

 Яна пройдзе на Алімпійскіх гульнях заўтра. Гэта Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Сяргей Бачарнікаў і Юрый Чапелін.

Паводле слоў Юрыя Альберса, на дадзены момант - гэта наймацнейшыя з нашых лыжнікаў, якія страляюць. Трэнер каманды падзяліўся з нашым карэспандэнтам Вольгай Макей нюансамі трэніровачнага працэсу, а таксама выказаў сваё стаўленне да судзейства кваліфікацыі Антона Кушніра (відэа).