Не хапіла эмоцый камандзе, каб пераламаць ход гульні пасля другой прапушчанай шайбы. Галоўны трэнер мінскага "Дынама" Крэйг Вудкрафт падобным чынам рэзюмаваў вынік паядынку рэгулярнага чэмпіянату КХЛ, у якім "зубры" крыўдна саступілі маскоўскаму ЦСКА 2:4. Пры гэтым настаўнік "Дынама" адзначыў, што хакеісты імкнуліся змагацца да канца, аднак стомленасць пасля працяглага сезона адчувалася. У турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі беларусы шостыя. Наступны паядынак таксама адбудзецца дома - заўтра прымаем "Віцязь".
Трэнер мінскага "Дынама" К. Вудкрафт: Не хапіла эмоцый
30 января 2021













